Расійскага алігарха Брынцалава выгналі з нафтавага рынка Беларусі

"Белнафтахім" абнавіў гэты спіс на мінулым тыдні.



На думку экспертаў сайта "Заўтра тваёй краіны", згортванне нафтавага бізнэсу Брынцалава можа быць абумоўлена новымі правіламі паставак расійскай нафты на перапрацоўку ў Беларусь. З нядаўняга часу яе кантралююць некалькі буйных кампаній: "Газпрамнафта", "Лукойл", "Роснафта", "Сургутнафтагаз", "ТНК-ВР" і іх партнёры ў Беларусі. Незвязаных з расійскімі гігантамі трэйдараў выціскаюць з рынку. Акрамя "МСП-ойл" спынілі дзейнасць кампаніі "Лутэк" і "Міралекс", якія былі некалі буйнымі пастаўшчыкамі паліўных рэсурсаў.



У Беларусі Брынцалаў таксама мае фармакалагічны бізнэс. У 2010 годзе паводле ўказу беларускага кіраўніка Брынцалаў атрымаў кампанію "Дыялек" як маёмасны комплекс для стварэння на яго базе вытворчасці новых лекавых прэпаратаў. Яшчэ адзін праект расійскі бізнэсмэн пачынаў у Бараўлянах. Яго "Медыка-біялагічная лабараторыя "Ферэйн" займаецца там клеткавымі тэхналогіямі.



Як мяркуюць эксперты, страта нафтавага бізнэсу Брынцалава можа адбіцца на яго фармацэўтычных праектах у Беларусі, бо яны ў вялікай ступені фінансаваліся менавіта за кошт прыбыткаў ад продажу паліва.



Фота —  alexsolovyev.livejournal.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі