Расійскага футбаліста аштрафавалі на 5 тысяч еўра за футболку з Пуціным

Расійскага футбаліста аштрафавалі на 5 тысяч еўра за футболку з Пуціным

Паўабаронца маскоўскага “Лакаматыва” Дзмітрый Тарасаў не будзе дыскваліфікаваны за дэманстрацыю футболкі з выявай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Такое рашэнне прыняў дысцыплінарны камітэт УЕФА. Учынак футбаліста палічылі неэтычным і прысудзілі яму штраф у 5 тысяч еўра. Раней паведамлялася, што Тарасаў можа прапусціць 10 матчаў, піша Прессбол.

Інцыдэнт адбыўся 16 лютага пасля матчу 1/16 Лігі Еўропы, у якім “Лакаматыў” саступіў турэцкаму “Фенербахчэ” з лікам 0:2. Футбаліст каманды-няўдачніка зняў гульнявую майку, пад якой апынулася футболка з партрэтам Пуціна і надпісам “самы ветлівы прэзідэнт”.

Свой учынак Тарасаў патлумачыў жаданнем выказаць падтрымку кіраўніку сваёй краіны. Па выніках 1/16 фіналу “Лакаматыў” выбыў з еўракубкавага турніру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі