Расійская міліцыя зладзіла пагоню за фурай, якая ехала з Беларусі

Здарэнне адбылося 9 снежня ў пункце пропуску ў Себежскі раён Пскоўскай вобласці. Як паведамляе interfax.by, спецыялісты Рассельгаснагляду спынілі фуру, якая перавозіла амаль 19 тон яблыкаў з Польшчы. Паводле дакументаў, груз ішоў транзітам з Беларусі ў Казахстан. Аднак такі транзіт праз тэрыторыю Расіі забаронены, таму пачалася працэдура вяртання прадукцыі.

Але пакуль расіяне афармлялі дакументы, кіроўца фуры самавольна паехаў далей на тэрыторыю Расіі. Каб спыніць яго, давялося  зладзіць пагоню з удзелам супрацоўнікаў міліцыі. Злавіць фуру-"ўцякачку" змаглі толькі праз 230 км, у Пскове.

Аўтамабіль вярнулі на мяжу і перадалі беларускім мытнікам. Себежская мытня пачала справу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Фота — runews24.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі