Расійская заўзятарка згубіла на "Мінск-Арэне" сваё дзіця
Здарэнне адбылося 12 траўня. Верагодна, перад пачаткам гульні хакейнага чэмпіянату свету паміж зборнымі Расіі і ЗША.
Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, жанчына вырашыла купіць у кавярні дзіцяці соку і спадзявалася, што хутка вернецца. Аднак, калі яна зноў з'явілася на трыбуне, 5-гадовага сына там не было.
Расіянка звярнулася да праваахоўнікаў. Супрацоўнікі 2-й роты атрада міліцыі асаблівага прызначэння атрымалі па рацыі інфармацыю пра зніклага хлопчыка і па прыкметах знайшлі яго за лічаныя хвіліны. Ён заблукаў у шматлюдным спарткомплексе.
Фота — БЕЛТА