Расійскі апазіцыянер: У пратаколе афіцэр напісаў не "Пуцін пiдрахуй", а "Пуцін п...р..."

Нагадаем, 8 траўня паліцыянты схапілі 12 актывістаў, сярод іх — беларуса Максіма Вінярскага. Паводле Яшына, затрымлівалі за тое, што трымалі ў руках плакат з надпісам "Путин пiдрахуй" (з украінскім словам, якое перакладаецца як "падлічы"), альбо мелі такі надпіс на майках. Яшына ўзялі за тое, што ён трымаў у руках... чысты аркуш паперы.


"У паліцыйным участку было смешна: афармляючы пратакол, афіцэр у ім напісаў, што мы стаялі з плакатам "Путин п...р х.." (прабачце, але гэта не жарт), — піша ў блогу расійскі апазіцыянер. — Пазней усё ж такі выправілі на #ПутинПiдрахуй". У той жа вечар Яшына і Вінярскага адпусцілі.
 

На здымку: Ілля Яшын і Максім Вінярскі (з бел-чырвона-белай стужкай)

Саратаўскага актывіста асудзілі за "Пуцін пiдрахуй" (відэа)

Фота — grani.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі