Расійскі дэпутат: Пагадненне па авіябазе ў Беларусі, хутчэй за ўсё, падпішуць

Расійскі дэпутат: Пагадненне па авіябазе ў Беларусі, хутчэй за ўсё, падпішуць

Кіраўніцтва Расіі знойдзе што прапанаваць кіраўніку Беларусі, каб пагадненне аб размяшчэнні на тэрыторыі нашай краіны расійскай авіябазы было падпісанае. Такое меркаванне ў эксклюзіўным інтэрв’ю Еўрарадыё выказаў дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі Дзмітрый Гудкоў.

Гудкоў: “З улікам таго, што і NATO актывізавалася ў еўрапейскіх краінах, з улікам ваеннага лобі ў расійскім урадзе, якое сёння дамінуе, я мяркую, што Расія знойдзе што прапанаваць Беларусі для таго, каб гэта было падпісана. А Лукашэнка заўжды вёў сябе дастаткова хітра і ён ў патрэбны час, у патрэбны момант заўжды дэманстраваў уменне весці перамовы і дабівацца пэўнай выгады для Беларусі ў адносінах з Расіяй. Таму, пагадненне найхутчэй будзе падпісанае”.

На сёння, кажа суразмоўца Еўрарадыё, Расіі выгадны канфлікт з NATO, бо на яго можна спісваць усе ўнутраныя праблемы. Адпаведна, Расія будзе дэманстраваць краінам NATO гатоўнасць уступіць у канфлікт. І расійская авіябаза ў Беларусі — адзін з элементаў такой дэманстрацыі, упэўнены Дзмітрый Гудкоў.

Цалкам інтэрв’ю спецыяльнага карэспандэнта Еўрарадыё Змітра Лукашука з дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расіі Дзмітрыем Гудковым чытайце на нашым сайце праз пэўны час.

Нагадаем, сёння ў Маскве праходзяць перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Мяркуецца, што адна з асноўных тэмаў — праект стварэння расійскай ваеннай базы ў Беларусі (у Бабруйску). Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што такая база нашай краіне непатрэбная.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі