Расійскі лыжнік памёр падчас марафонскай гонкі “ветэранаў”

Расійскі лыжнік памёр падчас марафонскай гонкі “ветэранаў”

Расійскі лыжнік Андрэй Шамшурын памёр падчас марафонскай гонкі на чэмпіянаце свету сярод ветэранаў, якая праходзіла 26 студзеня ў амерыканскім штаце Мінесота. Як паведамляюць расійскія СМІ, 54-гадовы спартсмен амаль дабраўся да фінішу, яму заставался ўсяго некалькі кіламетраў дыстанцыі.

Прычына смерці не называецца.

Чэмпіянат свету сярод ветэранаў па лыжных гонках Masters World Cup 2018 праходзіў у Мінесоце з 19 па 26 студзеня. У ім маглі прымаць удзел лыжнікі старэйшыя за 30 гадоў любога спартовага разраду, як мужчыны, так і жанчыны. Расійскі лыжнік, які памёр на дыстанцыі, бег гонку ў 40 км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі