Расійскі тэлеканал апублікаваў міліцэйскае фота меркаванага забойцы з "Еўропы"

Расійскі тэлеканал апублікаваў міліцэйскае фота меркаванага забойцы з "Еўропы"

Расійскі тэлеканал "РЕН ТВ" апублікаваў фота, на якім міліцыянты здымаюць адбіткі пальцаў у доўгавалосага юнака. Па звестках расійскіх журналістаў, гэта і ёсць той самы Уладзіслаў, затрыманы ў гандлёвым цэнтры "Еўропа" у Мінску пасля ўчыненага там нападу.

Малады чалавек на здымку абсалютна не нагадвае забойцу. У яго спакойны твар, ён прыстойна апрануты. Крыві на адзенні не бачна.

Нагадаем, увечары 8 кастрычніка 17-гадовы хлопец з бензапілой і тапаром прыйшоў у гандлёвы цэнтр "Еўропа". Там ён забіў адну жанчыну — прадавачку адной з крамаў — і параніў яшчэ дзвюх. Пасля яго затрымалі наведнікі і гаспадары крамаў, што працуюць у гандлёвым цэнтры.

У міліцыі хлопец распавёў, хто "хацеў парубаць" як мага больш людзей, а таксама пра тое, што планаваў учыніць аналагічны напад ва ўніверсітэце МІТСО, дзе вучыўся. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі