Расійскія дэсантнікі далучацца да ўрачыстасцяў 3 ліпеня ў Мінску

Расійскія дэсантнікі далучацца да ўрачыстасцяў 3 ліпеня ў Мінску

Расійскія дэсантнікі далучацца да ўрачыстасцяў у Мінску 3 ліпеня. Гэта вынікае з паведамлення агенцтва ТАСС са спасылкай на дэпартамент інфармацыі масавых камунікацый Мінабароны Расіі.  

Дэлегацыя на чале з камандуючым Паветрана-дэсантнымі войскамі Расіі генерал-палкоўнікам Андрэем Сердзюковым накіравалася ў Беларусь для абмену досведам у арганізацыі баявой падрыхтоўкі.

Расіяне наведаюць шэраг вайсковых часцей сіл спецыяльных аперацый узброеных сіл Беларусі, а таксама возьмуць удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню незалежнасці.

Акрамя таго, падчас візіту Сердзюкоў плануе правесці рабочую сустрэчу з камандуючым сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі.

Візіт будзе доўжыцца да 4 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі