Расійскія дзеячы культуры пачалі збор подпісаў пад антываенным зваротам

У адкрытым лісце, які апублікавала "Новая газета", прапануецца правесці Кангрэс інтэлігенцыі "Супраць вайны, супраць самаізаляцыі Расіі, супраць рэстаўрацыі таталітарызму".



На момант публікацыі навіны ліст падпісалі 90 чалавек — у прыватнасці, пісьменнікі і паэты Дзмітрый Быкаў, Віктар Ерафееў, Людміла Уліцкая, Уладзімір Вайновіч, Сяргей Гандлеўскі, Аляксандр Ілічэўскі, Андрэй Бітаў, Ігар Ірценьеў, Віктар Шэндэровіч, Вольга Ільніцкая, акцёры Міхаіл Яфрэмаў, Лія Ахеджакава, Аляксей Дзявотчанка, Леў Прыгуноў, Аляксандр Філіпенка, рэжысёры Эльдар Разанаў, Андрэй Смірноў, Павел Бардзін, Марк Разоўскі, музыка Андрэй Макарэвіч ды іншыя.



"Наша краіна апынулася ўкінутай у небяспечную авантуру. Пад лозунгам "Абаронім рускіх у Крыме, а таксама ўсіх украінцаў ад новай нелегітымнай фашысцкай улады ў Украіне!" ужо адбылася фактычная анэксія Крыма", — адзначаецца ў звароце.



Фота — tvrain.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі