Расійскія фанаты напалі на англічан пасля матчу “Еўра-2016” (відэа)

Расійскія фанаты напалі на англічан пасля матчу “Еўра-2016” (відэа)

Расійскія фанаты зноў учынілі беспарадкі на “Еўра-2016”. 11 чэрвеня пасля матчу сваёй каманды са зборнай Англіі яны напалі на англічан. Масавая бойка пачалася на трыбуне стадыёна “Веладром” у Марселі пасля фінальнага свістка.

Прыхільнікі расійскай зборнай уварваліся ў сектары з англічанамі. Цягам другога тайма гульні, якая скончылася нічыёй (1:1), расіяне палілі на трыбунах піратэхніку, паведамляюць замежныя СМІ.  

Напярэдадні матчу фанаты абедзвюх зборных зладзілі вулічныя патасоўкі ў Марселі. УЕФА раней заявіла, што не будзе караць каманды Расіі і Англіі за паводзіны сваіх фанатаў, але невядома, ці ўвядуць нейкія санкцыі за новы інцыдэнт на стадыёне.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі