Расійскія і англійскія футбольныя фанаты ўчынілі беспарадкі ў Марселі (відэа)
Футбольныя фанаты зборных Расіі і Англіі ўчынілі беспарадкі ў французскім Марселі перад матчам сваіх каманд на чэмпіянаце Еўропы па футболе. Як паведамляюць замежныя СМІ, паліцыя прымяніла супраць заўзятараў слезацечны газ, калі яны біліся на вуліцы.
Падчас аднаго з інцыдэнтаў група з 20 расіян, апранутых у чорнае, напала на самотных англічан.
Жыхары Туманнага Альбіёна таксама адзначыліся: напярэдадні яны закідалі французскіх паліцыянтаў бутэлькамі. Да беспарадкаў далучыліся і расіяне. Адна з сутычак прывяла да пажару ў бары — памяшканне загарэлася з-за кінутага фаера.
Матч паміж зборнымі Англіі і Расіі пройдзе ў Марселі 11 чэрвеня ў 22.00 паводле беларускага часу.