Расійскія праграмы будзе немагчыма купіць і абнавіць праз Google Play

Google Play

Google Play / pixabay.com

Расійскія праграмы будзе немагчыма купіць і абнавіць праз Google Play, піша "Новая газета Европа".

Google Play з 26 снежня 2024 года на нявызначаны тэрмін спыніць апрацоўваць плацяжы на адрас распрацоўшчыкаў дадаткаў, калі іх банкаўскія рахункі знаходзяцца ў Расіі. Немагчыма будзе ні зрабіць унутрагульнявыя пакупкі, ні абнавіць падпіскі.

"Гэта азначае, што з 26 снежня 2024 года мы будзем адхіляць усе спробы карыстальнікаў набыць вашыя платныя праграмы, здзейсніць пакупкі ў праграмах (уключаючы новыя падпіскі) і падоўжыць падпіскі праз Google Play плацяжы", — гаворыцца ў паведамленні.

15 студзеня 2025 года Google Play налічыць распрацоўшчыкам выніковыя выплаты, пасля чаго спыніць грашовыя пераводы.

Напярэдадні Google паведаміў пра адключэнне манетызацыі відэа для карыстальнікаў з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі