Расійскія прапагандысты апублікавалі запіс перамоваў нямецкіх вайскоўцаў

Праслухоўка нямецкіх афіцэраў

Праслухоўка нямецкіх афіцэраў / Ingo Schulz / imagebroker.com

У размове, якую апублікавала кіраўнік прапагандысцкага тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян, як сцвярджаецца, удзельнічаюць адразу чатыры "высокапастаўленыя афіцэры бундэсвера".

Па словах Сіманьян, іх тэлефонная размова адбылася яшчэ 19 лютага. Бундэсвер пакуль што не пацвердзіў сапраўднасць запісу, аднак ёсць падставы лічыць, што ён не фэйкавы.

"Мы правяраем, ці былі перахоплены паведамленні ўнутры узброеных сіл. Федэральнае ўпраўленне ваеннай контрвыведніцкай службы ініцыявала ўсе неабходныя меры. Мы не можам нічога сказаць аб змесце паведамленняў, якія, як відаць, былі перахоплены", — паведамілі BILD у Міністэрстве абароны ФРГ.

На запісе чацвёра "афіцэраў бундэсвера" абмяркоўваюць магчымасці крылатай ракеты Taurus. У размове, у прыватнасці, гучыць меркаванне, што разам з гэтымі ракетамі ва Украіну таксама давядзецца адпраўляць вайскоўцаў з Германіі.

Акрамя таго, суразмоўцы казалі аб магчымым удары ракетамі Taurus па Крымскім мосце. Па словах удзельнікаў размовы, атака з выкарыстаннем невялікай колькасці ракет, па ўсёй верагоднасці, не разбурыць мост.

Адзін з афіцэраў, які ўдзельнічаў у размове, у той момант знаходзіўся ў гатэлі ў Сінгапуры. Не выключана, што ў яго нумары было ўстаноўлена праслухоўванне. Пры гэтым дакладнай інфармацыі, каму і як менавіта ўдалося перахапіць размову, пакуль што няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі