Расійскую Instagram-зорку за марыхуану асудзілі ў Беларусі на тры гады калоніі

Расійскую Instagram-зорку за марыхуану асудзілі ў Беларусі на тры гады калоніі

31 ліпеня суд Маскоўскага раёна Брэста вынес абвінаваўчы прысуд расіянцы, якую затрымалі пры перавозе наркотыкаў праз мяжу. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе абласнога суда.

Дзяўчыну прызналі вінаватай у захоўванні і перавозцы наркотыкаў без мэты збыту, а таксама ў кантрабандзе наркотыкаў праз мяжу. Ёй прызначылі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму без канфіскацыі маёмасці. 

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Як паведамлялася раней, гаворка ідзе пра расійскую мадэль, 26-гадовую зорку Instagram Марыю Хрэсціну. Яе затрымалі 5 траўня ў пункце пропуску "Варшаўскі мост": дзяўчына вярталася з ЕС у Расію праз тэрыторыю Беларусі. У аўто яна ехала як пасажырка. У яе багажы мытнікі знайшлі 1,1 г марыхуаны. 

Паведамляецца, што ў дзяўчыны былі ўзятыя біяпробы на аналіз. Даследаванне паказала, што ў арганізме дзяўчыны былі наркатычныя рэчывы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі