Расклад каталіцкіх набажэнстваў на Раство ў парафіях Мінска
Набажэнствы з нагоды Раства Хрыстова пройдуць у каталіцкіх парафіях Мінска і яго прыгарадаў 24 і 25 снежня. Партал catholic.by публікуе расклад гэтых набажэнстваў.
Архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (плошча Свабоды)
- 24 снежня — 19:00 (на польскай мове), 21:00 — (на беларускай мове, цэлебруе Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр)
- 25 снежня — 10:00, 11:30, 12:00, 18:30
Парафія Божага Цела (м-н Ангарская)
- 24 снежня — пастэрка 22:00, Імша ўначы — 24:00
- 25 снежня — 9:00; 10:30; 12:00
Парафія Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка)
- 24 снежня — 19:00
- 25 снежня — 10:00; 12:00
Парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы
- 24 снежня — 21:00
- 25 снежня — 9:00; 11:00; 12:30
Парафія Свв. Апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно (Зялёны Луг)
- 24 снежня — 22:45 (сцэнка), 23:00 — святая Імша
- 25 снежня — 11:00 і 18:00
Парафія Св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл)
- 24 снежня — 20:00 (на беларускай мове); 22:00 (на польскай мове)
- 25 снежня — 8:00, 9:00, 11:00, 13:00, 15:00, 17:00, 20:00, 22:00
Парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына, Масюкоўшчына)
- 24 снежня — 21:00; 23:00
- 25 снежня — 9:00; 10:30; 12:00; 18:00
Парафія Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя)
- 24 снежня — 21:00
- 25 снежня — 10:00; 14:00; 18:00
Парафія Маці Божай Ружанцовай (Лошыца)
- 24 снежня — 22:00; 24:00
- 25 снежня — 9:00; 10:30; 12:00; 19:00
Парафія Св. Антонія (Малінаўка)
- 24 снежня — 19:00
- 25 снежня — 11:00
Парафія Хрыста Збаўцы і Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
- 24 снежня — 22:00
- 25 снежня — 10:00
Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)
- 24 снежня — 22:00
- 25 снежня — 9:30; 12:00; 18:00
Бараўляны — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў
- 24 снежня — 22:00; 24:00
- 25 снежня — 9:30; 11:30; 18:00
Раўбічы — парафія Св. Мацвея
- 24 снежня — 20:00
- 25 снежня — 13:00