Раскрыта таямніца танкераў: Беларусь купіла расійскую нафту

Раскрыта таямніца танкераў: Беларусь купіла расійскую нафту

Раскрыта таямніца двух танкераў з нафтай, якую для нашай краіны ў сакавіку даставяць праз Літву. Спачатку ў канцэрне "Белнафтахім" не называлі краіну-прадаўца. Але нарэшце стала вядома, што Беларусь набыла праз трэйдэраў расійскую нафту — 160 тысяч тон. Падкрэсліваецца, што нафту купілі без прэміі.

"Так, нафта расійская, — кажа ў каментары Еўрарадыё прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка. — Бралі ў трэйдараў, бралі без прэміі. Улічвалі шэраг нюансаў. Найперш кароткі час пастаўкі. Ну і адсутнасць прэміі. У выніку, у нас атрымалася, што той жа самы расійскі рэсурсатрымальнік на гэтай пастаўцы мог бы зарабіць больш, калі б нават не выстаўляў пытанні па прэміі. Здзелка для нас выгадная. І ў нашым успрыняцці цэнаўтварэння".

У студзені Беларусь купіла 86 тысяч тон нарвежскай нафты. Танкер прыбыў у Клайпеду, адкуль нафту дастаўлялі па чыгунцы на Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод. Патрэба ў альтэрнатыўных пастаўках нафты ў нашу краіну з'явілася пасля таго, як не была падпісана дамова з Расіяй пра яе пастаўкі ў 2020 годзе. Перамовы дагэтуль не далі выніку. У студзені 2020-га Беларусь атрымала толькі 500 тысяч тон расійскай нафты замест запланаваных 2 млн тон. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што пры захаванні такой сітуацыі ў лютым нафту могуць пачаць браць з транзітнай трубы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі