Расонскага ксяндза судзяць за плакат Цэслера "Стоп лукашызм!"

Расонскага ксяндза судзяць за плакат Цэслера "Стоп лукашызм!"

1 снежня пачаўся суд над расонскім ксяндзом Вячаславам Барком. Яго вінавацяць у прапагандзе нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі (артыкул 17.10 КаАП). Пра гэта сам ксёндз даведаўся толькі сёння, калі прыйшоў па позве ў міліцыю.

"Старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Гаўрылаў, кіруючыся, як ён сам сказаў, асабістым меркаваннем, 25 лістапада заўважыў у маіх сацыяльных сетках пост, размешчаны ў жніўні. Ён лічыць, што я размясціў свастыку — нацысцкі сімвал. Я тлумачыў, што я размясціў мастацкі твор славутага мастака Уладзіміра Цэслера "Стоп лукашызм!", а не нямецкую свастыку. Я супраць фашызму, камунізму, любога таталітарнага рэжыму. Гэты плакат я размясціў, паказваючы свой пратэст супраць гвалту ў краіне", —распавёў Вячаслаў Барок на сваім Youtube-канале.

Адміністрацыйны працэс супраць сябе Барок лічыць палітычна матываваным.

На плакаце Цэслера свастыка мае чырвона-зялёны колер, а ў цэнтры яе — дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Як вядома, нацысцкая свастыка выглядала іначай — яна была чорнага колеру і без герба.

Суд над Барком пачаўся 1 снежня. Працяг яго суддзя перанёс на 15:30 3 снежня. 

Ксёндз Вячаслаў Барок быў госцем Еўрарадыё і ўдзельнікам праграмы "Ідэя Х".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі