Распачалі справу па факце гібелі рабочага падчас абрушэння рэстарана ў Мінску

Распачалі справу па факце гібелі рабочага падчас абрушэння рэстарана ў Мінску

Распачатая крымінальная справа па факце гібелі рабочага падчас абрушэння будаўнічага аб'екта ў Мінску. Артыкул — "парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека", інфармуе БелаПАН.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў пятніцу пасля 15-й гадзіны на праспекце Пераможцаў (на тэрыторыі, прылеглай да вадасховішча Дразды). Там будаваўся аднапавярховы рэстаран усходняй кухні. Раптоўна абрынуліся перакрыцці і адна сцяна. На той момант на аб'екце былі трое рабочых. Адзін з іх, 38-гадовы мужчына, апынуўся пад заваламі, ён загінуў. Двое іншых атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя, пагрозы іх жыццю няма.

На месцы здарэння працягвае працаваць следча-аператыўная група.

Распачалі справу па факце гібелі рабочага падчас абрушэння рэстарана ў Мінску
Распачалі справу па факце гібелі рабочага падчас абрушэння рэстарана ў Мінску
Распачалі справу па факце гібелі рабочага падчас абрушэння рэстарана ў Мінску

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі