Распаўсюджваецца новая схема разводу людзей

Любыя падобныя просьбы трэба верыфікаваць

Любыя падобныя просьбы трэба верыфікаваць / pixabay.com

Новая схема разводу людзей распаўсюджваецца па Расіі і, напэўна, хутка прыйдзе ў Беларусь. На гэты раз махляры шантажуюць данатамі на карысць Узброеных сіл Украіны.

Ахвяра атрымлівае паведамленне ад свайго кантакту, узламанага ці апрацаванага загадзя. У ім змешчана просьба скінуць некалькі рублёў на дабрачынны збор. Калі перавод зроблены, ахвяры разводу тэлефануюць і кажуць, што яна толькі што адправіла грошы УСУ, а гэта артыкул і гарантаваныя доўгія гады за кратамі. Але "мы вам дапаможам", і кажуць, што трэба рабіць.

Будзьце гатовыя да такога самі і папярэдзьце сваіх бацькоў: любыя падобныя просьбы трэба верыфікаваць. Ніхто не пакрыўдзіцца, калі набраць той кантакт, які звяртаецца з просьбай пра данат, і перапытаць голасам: а ці сапраўды ты гэта пішаш? Час такі, што давярай — але правярай!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі