Распрацоўваецца зброя, заснаваная на новых фізічных прынцыпах — Мінабароны РБ

Беларускі вайсковец (ілюстрацыйнае фота)

Беларускі вайсковец (ілюстрацыйнае фота) / t.me/modmilby/

У Беларусі ўжо ёсць "распрацоўкі па лазернай зброі". Такую заяву зрабіў намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл РБ па навуковай рабоце Віктар Тумар. Паводле яго слоў, распрацоўваецца зброя, "заснаваная на новых фізічных прынцыпах". Тумар не стаў удакладняць, што мае на ўвазе. Ён сцвярджае, што Беларусь знаходзіцца сярод лідараў "у радыёэлектроннай барацьбе, у распрацоўцы радыёлакацыйных сістэм выяўлення розных аб'ектаў".

Нягледзячы на гэтую аптымістычную заяву, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Ваенна-прамысловы комплекс Беларусі "працуе пакуль слаба". Пры гэтым старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус гаварыў аб рэалізацыі "шэрагу маштабных праектаў па напрамках, якія раней на тэрыторыі краіны не існавалі".

Распрацоўваецца зброя, заснаваная на новых фізічных прынцыпах — Мінабароны РБ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі