Рассельгаснагляд выявіў геном АЧС у мясных прадуктах з Беларусі
Геном афрыканскай чумы свіней быў выяўлены ў прадуктах Аршанскага мясакансервавага камбіната.
Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на Федэральную службу па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Афрыканская чума свіней не ўяўляе пагрозы для чалавека, але вельмі небяспечная для дзікіх і хатніх свіней. Хвароба імкліва распаўсюджваецца сярод жывёл і наносіць сур'ёзны ўрон як сельскай гаспадарцы, так і ўсёй эканоміцы.
Летась у Беларусі была ўспышка свіной чумы. Нормы перасцярогі пры такой эпізаотыі прадугледжваюць поўнае знішчэнне жывёлаў.
Фота — irecommend.ru