Суд над гімназістам, якога абвінавацілі ў нападзе на настаўніцу, будзе закрытым
Следчы камітэт завяршыў расследаванне нападзення на настаўніцу ў мінскай гімназіі №74. Пра гэта ў адказ на запыт Еўрарадыё паведамляе начальнік аддзела інфармацыі цэнтральнага апарата СК Сяргей Кабаковіч. У хуткім часе матэрыялы па справе будуць накіраваныя ў суд.
Здарэнне адбылося больш за паўгода таму, 23 траўня: вучань 9 класа гімназіі напаў на настаўніцу рускай мовы і літаратуры. Падазраваны ўзяты пад варту ў той жа дзень.