Ратавальнікаў Пінска папярэдзілі аб эвакуацыі "ў выпадку спецаперацыі" — Позірк

Эмблема МНС Беларусі
Эмблема МНС Беларусі

Супрацоўнікам МНС у Пінскім раёне сказалі, што іх сем'і будуць эвакуяваць "у выпадку пачатку спецаперацыі". Пра гэта піша ТГ-канал "Позірк" са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.

"Кіраўніцтва сказала: "У выпадку пачатку спецаперацыі ведайце, што вашыя сем'і будуць цэнтралізавана эвакуяваныя", — расказаў журналістам суразмоўца.

Ён кажа, што некаторыя сем’і ратавальнікаў пачалі збіраць "трывожны чамаданчык" і разважаюць пра самастойны ад'езд да сваякоў далей ад мяжы.

Тэрыторыя Беларусі з 24 лютага 2022 года выкарыстоўваецца Расіяй для нападу на Украіну. На поўдні Беларусі пастаянна знаходзяцца расійскія вайскоўцы, праводзяцца разнастайныя сумесныя вучэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі