Ратавальнікі паднялі "чорную скрынку" самалёта AirAsia

Інданэзійскія ратавальнікі паднялі на паверхню хваставы бартавы самапісец самалёта авіякампаніі AirAsia, які разбіўся над Яванскім морам.

На борце самалёта, які здзяйсняў рэйс QZ8501 з інданэзійскай Сурабаі ў Сінгапур, знаходзіліся 162 чалавекі. Знайсці каго-небудзь жывым не ўдалося.

Па словах кіраўнікоў ратавальнай аперацыі, якія перадае ВВС, пакуль не ўдалося знайсці маўленчы самапісец, які знаходзіўся ў кабіне пілотаў.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі