“Раўбічы” хочуць прымаць этапы Кубка свету па біятлоне

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту ў “Раўбічах” будзе падаваць заяўку на правядзенне этапаў Кубка IBU, Кубка свету, а таксама чэмпіянатаў Еўропы і свету сярод дарослых. Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар цэнтру ў “Раўбічах” Андрэй Асташкевіч.

Пры гэтым спартовы менеджэр адзначыў, што такія спаборніцтвы распісаныя на бліжэйшыя чатыры гады. Аднак “Раўбічы” змогуць трапіць у календар, калі нейкія спаборніцтвы будуць адмененыя, напрыклад, з-за катаклізмаў надвор’я. Беларускі спартовы аб’ект можа выступіць у якасці рэзервовай пляцоўкі.

Апроч таго, “Раубічы” могуць прыняць і спаборніцтвы па лыжных гонках найвышэйшага ўзроўню, інфармуе Прессбол.

Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі