Раўкоў: сярод тых, хто рыхтуецца да парада, няма ніводнага хворага на COVID-19

Раўкоў: сярод тых, хто рыхтуецца да парада, няма ніводнага хворага на COVID-19

Парад на Дзень Перамогі ніхто не адмяняў, таму беларускія вайскоўцы да яго рыхтуюцца. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы.

Па яго словах, сярод удзельнікаў параду няма ніводнага хворага на каранавірус. "Мы людзі вайсковыя, парад ніхто не адмяняў. На сённяшні дзень сярод удзельнікаў параду, які рыхтуецца, ніводнага захварэлага на гэты вірус няма. Спадзяюся, што падрыхтоўка пройдзе без збояў, прымаюцца ўсе неабходныя меры засцярогі", — цытуе БЕЛТА словы Раўкова. 

Ён падкрэсліў, што рашэнне аб правядзенні парада — палітычнае. "Яно будзе прынята ў залежнасці ад абстаноўкі, якая будзе складвацца бліжэй да парада", — дадаў дзяржсакратар.

Раўкоў запэўніў, што ў сілавых структурах прыняты комплекс мер, каб мінімізаваць рызыку віруснага заражэння. Ён прызнаўся, што сярод сілавікоў ёсць хворыя на COVID-19. "Яны, вядома, не жывуць па-за народам. Натуральна, ёсць хворыя. Але гэта мізэрная колькасць", — заявіў дзяржсакратар. 

Раней паведамлялася, што ў Оршы на каранавірус захварэў міліцыянт. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі