Размовы пра тое, каб зафарбаваць мурал “Дзяўчына з катом”, пакуль не ідзе

Размовы пра тое, каб зафарбаваць мурал “Дзяўчына з катом”, пакуль не ідзе

Адміністрацыя Партызанскага раёна Мінска месяц не магла ўзгадніць мурал на вуліцы Сталетава. З-за гэтага арганізатараў і стваральнікаў малюнка на будынку аштрафавалі на дзве базавыя, або 49 рублёў.

"Я хадзіў у адміністрацыю раёна за месяц да прыезду мастака. Яны былі ў курсе, абяцалі ўсё хутка разгледзець і даць дазвол. Але калі мастак ужо быў прыехаў, то пачаліся вялікія выходныя, а мы так і не атрымалі ніякага адказу. З іншага боку, амаль ні адзін мурал у Мінску не мае ўзгаднення з боку мастацкага савета. Гэты мастацкі савет амаль нічога не ўзгадняе,  — распавёў каардынатар праекта Urban Myths Алег Ларычаў. — Ну добра, што штраф за ўсё дзве базавыя, а не 50, як ужо было. На шчасце, пакуль гаворкі пра тое, што трэба будзе зафарбаваць мурал, не ідзе".

Мурал з'явіўся ў межах арт-праекта Urban Myths, дзякуючы якому ў Мінску сталі з'яўляцца на будынках велічэзныя малюнкі, так званыя муралы. Аўтары праекта запрашаюць замежных мастакоў, якія ствараюць працы, уразіўшыся краінай. Так у нас з'явіліся "Дзяўчынка ў вышыванцы", "Чалавек без імені" ("Анёл смерці"), "Ярыла" і іншыя.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі