Развітанне са спартсменкай Юліяй Балыкінай пройдзе 21 лістапада

Развітанне са спартсменкай Юліяй Балыкінай пройдзе 21 лістапада

Развітанне з бягунняй Юліяй Балыкінай, якая стала ахвярай забойцы, пройдзе ў Мінску 21 лістапада з 15.00 па 17.00 па адрасе: Далгінаўскі тракт, 160а. Само пахаванне пройдзе ва Украіне, на радзіме спартсменкі. Сваякі просяць не прыносіць на цырымонію развітання вянкоў, каб потым не губляць час пры перасячэнні мяжы, перадае БелаПАН.

Зніклай Юліі Балыкінай пагражалі: Зраблю з табой такое, з-за чаго сяду ў турму

Вядомая спартсменка знікла 28 кастрычніка. Агляд яе аўтамабіля і кватэры даў падставу меркаваць, што знікненне мела крымінальны характар. Праз некалькі дзён па падазрэнні ў забойстве затрымалі знаёмага жанчыны і завялі на яго крымінальную справу. Цела Балыкінай шукалі болей за два тыдні. Труп быў знойдзены ў Смалявіцкім раёне ў лесе каля вёскі Старына.

Юліі Балыкінай быў 31 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі