Развітанне з Васілём Сёмухам адбываецца ў Мінску (фота)
У Мінску ў рытуальнае зале на вуліцы Альшэўскага адбываецца развітанне з перакладчыкам Васілём Сёмухам. На развітанне прыйшлі сваякі і знаёмыя творцы.
Творца памёр 3 лютага ва ўзросце 83 гадоў.
У 14.45 яго павязуць у крэматорый на Паўночных могілках Мінска.
Васіль Сёмуха пераклаў на беларускую мову поўны тэкст Бібліі, "Фаўста" Гётэ, творы Гайнэ, Шылера, Гофмана, Ніцшэ, Брэхта, Гесэ, Міцкевіча, Гамбровіча, Яна Райніса ды інш.