РБК: у плане ўладаў Беларусі выхаду з крызісу перамены магчымы толькі ў 2022-м
Улады Беларусі падрыхтавалі для АБСЕ і Расіі свой план выхаду з палітычнага крызісу. Пра яго піша РБК, які спасылаецца на свае крыніцы. Гэты план нібыта прадугледжвае правядзенне канстытуцыйнай рэформы да 2022 года, у выніку якой будзе аслаблена на карысць ураду і парламента ўлада прэзідэнта. Абяцаецца "фармат нацыянальнага дыялогу", "лібералізацыя палітычнай сістэмы", змена партыйнай сістэмы з павышэннем ролі партый, змены ў выбарчым заканадаўстве. Мусіць быць праведзены рэферэндум. Пасля гэтага плануюцца паўторныя выбары прэзідэнта і парламента.
Пры гэтым улады Беларусі не збіраюцца ўступаць у перамовы з апазіцыяй і адхіляюць прапановы іншых краін аб пасярэдніцтве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.