Рэаніматолага мінскай лякарні затрымалі за распаўсюджанне псіхатропаў

Рэаніматолага мінскай лякарні затрымалі за распаўсюджанне псіхатропаў

У Мінску супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Партызанскага РУУС разам з байцамі спецпадраздзялення МУС "Алмаз" затрымалі 49-гадовага лекара-рэаніматолага. Яго падазраюць у распаўсюджанні псіхатропных рэчываў.

Па словах прэс-сакратара Партызанскага РУУС Наталлі Ганусевіч, медпрэпараты, забароненыя для продажу без рэцэпту, мужчына перавозіў у Беларусь з Польшчы. У асабістым аўтамабілі лекара былі 4400 таблетак і 625 ампул небяспечнага псіхатропнага рэчыва "Дыязепам", 90 таблетак і 115 ампул небяспечнага псіхатропнага рэчыва "Трамадол". Дакументаў на лекі мужчына пры сабе не меў. Яго затрымалі на ўездзе ў Мінск пасля паездкі ў Польшчу.

На пасадзе лекара-рэаніматолага ў адной са сталічных клінік мужчына працаваў з 1994 года. Раней судзімы ён не быў.

Цяпер на яго пачалі крымінальную справу па артыкуле 328 КК — "незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў". Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі