Рэцэпт ад Сівака: падышоў, распісаўся і далей жывеш, працуеш, прагульваешся

Рэцэпт ад Сівака: падышоў, распісаўся і далей жывеш, працуеш, прагульваешся

Старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак у праекце "Размова ў прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1" выказаўся наконт таго, якія меры бяспекі збіраюцца прыняць у сталіцы падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты (як вядома, ён працягнецца да 19 чэрвеня). У аўторак ён быў з дакладам у Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што чакае ад Сівака і ад сілавікоў "поўнага парадку ў горадзе-героі Мінску", бо "няймецца камусьці". Кіраўнік сталіцы пазней заявіў, што будуць прымацца меры, каб падчас збору подпісаў не парушалася заканадаўства.

У згаданай праграме Анатоль Сівак гаварыў у асноўным агульныя рэчы, без канкрэтыкі:

"Рэсурсаў дастаткова. Але тут жа не на першым месцы гэты рэсурс выкарыстоўваць. Проста на гэтым этапе мы пакуль абмяжоўваемся тым, што тлумачым людзям, што гэта за працэс. Гэта не працэс агітацыі, калі збіраецца мітынг, ідзе абмеркаванне, выказваюцца меркаванні. Гэта просты працэс збору подпісаў. Падышоў, распісаўся і далей жывеш, працуеш, прагульваешся і г. д.

Працэс пераканання людзей, тлумачэння гэтай пазіцыі пакуль адбываецца [з боку ўладаў]. Але ёсць людзі, якія не тое, што не хочуць разумець. Яны гэты працэс збору подпісаў спецыяльна выкарыстоўваюць для таго, каб... былі такія заявы, што "мы яго выкарыстоўваем, каб праводзіць нейкую агітацыю". Не за выбары, не за сябе як кандыдата, а проста, каб навязаць нейкую сваю пазіцыю, наладзіць нейкую дэманстрацыю.

Часам адбываюцца нейкія на мяжы фолу сваркі... Безумоўна, на гэтым этапе мы будзем прымаць рашэнні для таго, каб гэтыя людзі, гэтыя правакатары не з'яўляліся ў гэтых месцах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі