Рэкамендацыі МНС у сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я
Раніцай 12 студзеня ў Беларусь прыйшоў цыклон Daniella з моцнымі і працяглымі снегападамі, а на поўдні — з дажджамі. У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я МНС апублікавала свае рэкамендацыі грамадзянам:
па магчымасці ўстрымайцеся ад паездак на асабістым аўтатранспарце;
машыну пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража машыну варта паркаваць удалечыні ад дрэў;
навучыце дзяцей, як дзейнічаць падчас непагадзі;
знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам;
будзьце асцярожныя пры знаходжанні на вуліцы, звяртайце ўвагу на цэласнасць паветраных ліній электраперадач;
пры выяўленні любой няштатнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце па тэлефоне 101 або 112!
Фота: БЕЛТА