Рэканструкцыяй стадыёна "Трактар" зоймецца кітайская кампанія
На месцы стадыёна "Трактар" плануецца пабудаваць Нацыянальны футбольны стадыён. Будаваць яго будзе кітайскай кампанія, якая выйграла тэндар.
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка, перадае БЕЛТА. Чыноўнік выступаў на IV Форуме маладых журналістаў "Агульны погляд у будучыню. Журналістыка: выбар маладых".
Таксама Карпенка распавёў, што са стадыёна "Дынама" Мінгарвыканкам прапануе зрабіць Нацыянальны алімпійскі стадыён. Ён згадаў, што стадыён "Дынама" ўжо мае дачыненне да Алімпійскіх гульняў: "На гэтым стадыёне ў 1980 годзе праходзілі алімпійскія спаборніцтвы, у прыватнасці, этапы правядзення футбольных гульняў. Таму ён ужо ўпісаны ў алімпійскі летапіс. Акрамя таго, стадыён стане лёгкаатлетычным комплексам, а лёгкая атлетыка — гэта каралева спорту".
Па словах Карпенкі, рэканструкцыя стадыёна ідзе па графіку. Плануецца, што працы будуць завершаныя да канца 2017 года.