У сацыяльных сетках рыхтуюць новую акцыю на 15 чэрвеня
15 чэрвеня чакаецца трэцяя па ліку акцыя “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”.
Арганізатары ўпэўненыя, што гэтым разам на галоўныя плошчы гарадоў выйдзе шмат людзей.
“Ужо зараз па Мінску распаўсюджваюцца улёткі. Мы выкарыстоўваем усе магчымыя сродкі, каб людзі з онлайна прыходзілі ў офлайн. Калі трэба, то гэта будуць і ўлёткі, і налепкі, і графіці, максімальна будзем падключаць людзей да арганізацыі гэтага працэсу. Бо цяпер той момант, калі ў краіне эканамічны крызіс і трэба ўздымаць пытанні”, – распавёў у эфіры Еўрарадыё арганізатар суполкі “Вконтакте” Вячаслаў Дзіянаў.