23 бразільскія паліцыянты атрымалі 156 гадоў турмы на кожнага
Такі прысуд ім вынеслі за ўдзел у крывавым пабоішчы ў турме Карандзіру ў 1992 годзе.
111 вязняў загінула тады ў часе паліцэйскай аперацыі. Паліцыя сцвярджала, што спрабавала спыніць сутычку паміж супрацьлеглымі групоўкамі.
Паводле дадзеных пракурораў, большасць зняволеных былі забітыя ў сваіх камерах, многія з іх — стрэламі ва ўпор. Ніводзін паліцыянт у часе аперацыі не загінуў.
23 чалавекі асуджаныя да турэмнага зняволення, яшчэ траіх паліцыянтаў апраўдалі.
Па справе праходзяць 83 абвінавачаных. Абарона сцвярджала, што іх віну даказаць немагчыма, бо не зразумела, хто менавіта забіваў зняволеных. Акрамя таго, паводле абароны, паліцыянты толькі выконвалі загад, паведамляе ВВС.