5 траўня — судны дзень
Судовы працэс над Някляевым, Рымашэўскім, Дзмітрыевым, Фядутам, Палажанкай і Вазняком пачнецца ў 10 гадзін 5 траўня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.
Пра гэта навінаваму парталу UDF.BY паведаміла адвакат Сяргея Вазняка Ларыса Атаманчук.
Нагадаем, экс-кандыдат на пост прэзідэнта Ўладзімір Някляеў, былы кіраўнік яго штаба Андрэй Дзмітрыеў, экс-кандыдат Віталь Рымашэўскі, чалец штаба Някляева Аляксандр Фядута, а таксама Анастасія Палажанка вінавацяцца ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або за актыўны ўдзел у іх. Сяргея Вазняка абвінавачваюць у загадзя лжывым сведчанні.