Адна з пацярпелых ад тэракту запатрабавала адмяніць смяротнае пакаранне
Гэтыя патрабаванні пацярпелай Інэсы Крутой агучыў яе бацька Аляксандр.
Як перадае Іnterfax.by, мужчына запатрабаваў, каб смяротнаепа каранне адмянілі да пачатку судовага працэсу. Таксама ён хадайнічаў пра ўвядзенне суда прысяжных, каб яны змаглі прыняць рашэнне па гэтым пытанні.
Акрамя таго, бацька пацярпелай заявіў, што яго дачка шосты месяц пазбаўленая ўсіх сродкаў да існавання і да сённяшняга дня ёй не аплацілі ніводзін бальнічны лісток. Ён таксама запатрабаваў выявіць у працэсе, ці былі зацікаўленыя ў выбуху палітычныя партыі.
Да гэтага хадайніцтва далучылася пацярпелая Лебядзінская.