Спынена дзеянне ліцэнзіі адваката Тамары Сідарэнкі
Яна даведалася аб гэтым, калі паспрабавала прайсці ператэстацыю.
Адвакату, якая ў розны час абараняла правы Уладзіміра Някляева, Міхася Башуры, Андрэя Кіма, пераатэстацыю прайсці не дазволілі. Матывавалі гэта тым, што ліцэнзія спадарыні Сідарэнкі не дзейнічае.
Нагадаем, што ціск на адвакатаў, якія абаранялі “палітычных падсудных”, пачаўся вясной. Адным з першых быў пазбаўлены ліцэнзіі Павел Сапелка.