Адвакаты Някляева не ведаюць, ці расследуецца справа аб яго збіцці

Як сёння заявіла сайту "Гавары праўду!" адвакат Тамара Сідарэнка, яе турбуе адсутнасць вынікаў па дадзеным расследаванні.

"Матэрыялы справы, натуральна, нам чытаць не даюць, таму я не магу сказаць, ці расследуецца гэта акалічнасць, а калі расследуецца, то наколькі актыўна", — адзначыла адвакат.

Нагадаем, Някляеў быў збіты поруч з офісам "Гавары праўду!" на вуліцы Няміга, калі палітык яшчэ знаходзіўся ў статусе кандыдата ў прэзідэнты. Пасля збіцця яго даставілі ў лякарню, адкуль ён быў гвалтоўна вывезены супрацоўнікамі спецслужбаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі