Ахоўнікі мазырскага клуба тры гады рабавалі наведнікаў

Як інфармуе БЕЛТА, злачынная група дзейнічала ў Мазыры больш за тры гады. Пяцярых яе чальцоў затрымалі ў канцы 2011 года. Іх абвінавацілі ў рабаўніцтвах, вымагальніцтве і хуліганстве. Па справе праходзяць 19 пацярпелых.

Зламыснікамі былі работнікі службы аховы аднаго з начных клубаў горада. Яны нападалі на кліентаў у той момант, калі тыя пакідалі начны клуб. Рабаўнікі адымалі ў гасцей установы каштоўныя рэчы і грошы, выкарыстоўваючы электрашокер і ўжываючы фізічную сілу. Тыя, хто звяртаўся ў міліцыю, адразу ж забіраў свае заявы назад пад пагрозамі з боку крымінальнай групоўкі.

Фота — donbass.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі