Актывісткі Femen прарваліся на чырвоную дывановую дарожку Берлінале

Дзяўчаты прыйшлі на цырымонію пад выглядам простых кінааматараў, аднак раптам сарвалі з сябе вопратку, апынуўшыся топлес, паведамляе РБК са спасылкай на Berliner Morgenpost.

На чырвонай дывановай дарожцы Берлінале апынуліся 4 актывісткі скандальнай украінскай арганізацыі. Ахова здолела даволі хутка затрымаць дзяўчат і вывесці іх назад за бар'ер.

Як заявілі прадстаўніцы Femen, цяперашняя іх акцыя прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы з "жаночым абразаннем".

Фота — femen.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі