Актывістку кампаніі "Наш дом" падазравалі ў тэрарызме, а пасля выпусцілі

Як паведамляе сайт кампаніі "Наш дом", аршанскія міліцыянты затрымалі Якаўлеву на аўтавакзале, куды яна прыбыла з Віцебску. Актывістку даставілі ў гараддзел міліцыі. Міліцыянты заявілі, што яна перавозіць траціл.

Якаўлева накіроўвалася ў мястэчка Коханава Талачынскага раёна. Там сёння павінна прайсці мерапрыемства, арганізаванае актывістамі кампаніі, — дзіцячыя спаборніцтвы па рыбнай лоўлі і невялікі паход уздоўж мясцовай рэчкі Сакалянкі. Якаўлева везла флікеры і футболкі з лагатыпам кампаніі "Наш дом". Актывісты мусілі ўручыць іх удзельнікам.

Правёўшы догляд актывісткі, міліцыянты, вядома ж, не знайшлі ніякага трацілу. І заявілі Якаўлевай, што яна перавозіць без дакументаў дужа вялікую партыю футболак — 29 штук.

Як паведамляе БелаПАН, Таццяну Якаўлеву вызвалілі без складання пратаколу.

Фота — nash-dom.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі