А.Квасьнеўскі: Ніхто не разумее, што адбываецца ў душы Лукашэнкі

Такую думку палітык выказаў у інтэрв’ю Радыё Свабода. Пры гэтым ён мяркуе, што цяжка зразумець, чаму ў Беларусі пасля мінулых выбараў пачаліся рэпрэсіі і прысуды лідэрам апазіцыі. Пасля выбараў, калі б Лукашэнка дзейнічаў па іншым сцэнарыі, ён якраз мог абаперціся на Еўрасаюз і такім чынам нават умацаваць сваю ўладу. Але ён зрабіў памылку, адмаўляючыся ад дэмакратызацыі беларускага грамадства. 

“Па вялікім рахунку я не разумею, чаму ён так зрабіў. Ён страціў магчымасць размаўляць са светам, з партнёрамі. І яму гэта будзе дорага каштаваць. Зараз эканамічнае становішча Беларусі вельмі кепскае. І яму цяжэй будзе зараз размаўляць аб падтрымцы беларускай эканомікі з МВФ,ЕС і Расіяй. Бо ён усё зрабіў так, каб ускладніць сабе гэтыя задачы”, — лічыць Аляксандр Квасьнеўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі