Алесь Яўдаха заплаціў штраф, з яго патрабуюць яшчэ пяню

Па словах Яўдахі, якія перадае Радыё "Свабода", значная частка гэтай сумы была сабраная цягам апошніх дзён. Кнігараспаўсюднік кажа, што яму дапамагла вялікая колькасць людзей.

Аднак цяпер з Яўдахі патрабуюць яшчэ заплаціць дадатковы штраф у памеры 2,7 мільёны рублёў (5% ад сумы). Яго вінавацяць, быццам ён пратэрмінаваў выплату штрафу.

Яўдаха кажа, што хоць вырак суда быў агучаны 14 верасня летась, але банкаўскія рэквізіты ён атрымаў ад судовага выканаўцы толькі сёлета 18 лютага. Суд лічыць, што кнігараспаўсюднік павінен быў аплаціць штраф цягам месяца з дня прысуду. Сам Яўдаха з гэтым не згодны і падаў скаргу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі