Алесю Кіркевічу на Валадарцы "фільтруюць" карэспандэнцыю

Раней гродзенец Алесь Кіркевіч, асуджаны да чатырох гадоў зняволення па абвінавачанні ва ўдзеле ў так званых "масавых беспарадках" не атрымліваў усе выпісаныя яму газеты. Такім чынам, асабістая карэспандэнцыя зняволенага "фільтруецца" адміністрацыяй ізалятара,  паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Алесь па-ранейшаму застаецца ў ізалятары на Валадарскага. Як паведаміла жонка дэмакратычнага актывіста Надзея Крапівіна, нягледзячы на моцную гарачыню ў ізалятары, Кіркевіч не падаваў хадайніцтва аб яго хутчэйшым пераводзе ў вызначаную калонію ў Наваполацку. Палітвязень па-ранейшаму знаходзіцца ў той жа перапоўненай камеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі