Алімпійская футбольная зборная Беларусі прайграла Мексіцы — 1:2
Каманда Георгія Кандрацьева няўдала выступіла на турніры ў французскім Тулоне.
Спачатку беларуская зборная прайграла французам — 1:3, а пасля згуляла ўнічыю 0:0 з Марока. Сённяшняя параза пакінула нашу каманду на апошнім месцы ў групе.
Адзначым, што на 44-й хвіліне Міхаіл Сівакоў (на здымку) забіў гол у браму мексіканцаў, але Марка Фабіян на 59-й зраўняў лік, а на 80-й забіў пераможны гол.
Наша зборная гуляла ў наступным складзе: Гутар, Палякоў, Кузьмянок, Паліцевіч, Вераціла, Сівакоў, Бага (Хвашчынскі), Драгун, Юрчанка, Скавыш, Салавей (Перапечка).
На 51-й хвіліне быў выдалены Станіслаў Драгун, які за матч атрымаў дзве жоўтых карткі і аўтаматычна пабачыў чырвоную. На 72-й хвіліне за жорсткі фол з поля выдалілі Кузьмянка. Такім чынам, беларуская алімпійская зборная апошнія хвілін 20 гуляла, маючы на 2 гульцоў менш.
Фота — mojazarplata.by