Аляксандр Глеб пакінуў нямецкі “Аўгсбург”

16 студзеня Аляксандр Глеб правёў апошнюю трэніроўку з “Аўгсбургам”.

“Для мяне проста было важна трэніравацца. Не толькі з Цімам Лобінгерам асобна, але і з камандай. І я ўдзячны камандзе і трэнеру, што пагадзіліся”, – распавёў Аляксандр Глеб Еўрарадыё. 

Апошнія некалькі месяцаў гулец, які належыць “Барселоне”, выступаў у “Вольфсбургу”. Але нямецкі клуб не захацеў падаўжаць супрацоўніцтва з Глебам з-за пастаянных траўм легіянера.

Футбаліст мае некалькі прапаноў ад розных клубаў, але агучваць іх не хоча. Тым часам яго агент Мікалай Шпілеўскі кажа, што вядзецца праца, але назваць новы клуб Глеба ніхто не можа “ў сілу некаторых абставінаў”. Калі ж ён не вызначыцца з новай камандай, то будзе павінен вярнуцца ў “Барселону”.

Нагадаем, 28 студзеня заканчваецца зімовае трансфернае вакно, а кантракт Аляксандра Глеба з “Барселонай” разлічаны да канца чэрвеня 2012 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі