Аляксандр Лукашэнка абяцае "спыніць разбой" і стрымаць кошты
Кіраўнік Беларусі запатрабаваў да Новага года спыніць рост коштаў на прадукты харчавання.
Лукашэнка: "Нам трэба было неяк сабекошт перакрыць, падняць вытворчасць і іншае. Паднялі кошты. Цяпер трэба спыніцца і думаць, што кошты табе ніхто не дасць падымаць далей так. Ніхто не дасць. Я ж не буду трываць гэта. Паднялі і хопіць! Далей давайце па аб'ёмах, па заваяванні рынкаў на экспарт. Гандлюйце там, атрымлівайце грошы. Трэба круціцца, а не проста ў кабінеце падняў цану — ну і добра, хай ядуць. Гэта не палітыка. Таму ўсё — разбой скончыўся".
Заява прагучала 15 лістапада падчас паездкі кіраўніка краіны па Міншчыне.